BE RU EN

Led Zeppelin апублікаваў запіс свайго апошняга канцэрта, які адбыўся 15 гадоў таму ў Лондане

  • 12.12.2022, 20:16

Відэа.

Брытанскі рок-гурт Led Zeppelin 10 снежня на сваім канале ў YouTube прэзентаваў відэазапіс свайго апошняга канцэрта Celebration Day, які адбыўся 10 снежня 2007 года на арэне O2 у Лондане.

Для свайго апошняга цяпер канцэрта Led Zeppelin уз'ядналіся ў арыгінальным складзе з удзелам Робэрта Планта, Джымі Пэйджа і Джона Пола Джонса. На барабанах сыграў сын памерлага бубнача гурта Джона Бонэма Джэйсан Бонэм.

Музыкі выканалі свае гіты "Good Times Bad Times", "Kashmir", "Stairway to Heaven" і іншыя.

Апошнія навіны