BE RU EN

Крыштыяну Ранальду паўтарыў сусветны рэкорд у колькасці матчаў за нацыянальную каманду

  • 10.12.2022, 19:43

Партугальскі футбаліст выйшаў на поле на 51-й хвіліне матча з мараканцамі ў рамках 1/4 фіналу ЧС-2022.

Форвард каманды Партугаліі Крыштыяну Ранальду паўтарыў сусветны рэкорд у колькасці матчаў за нацыянальную каманду, піша «Прессбол».

Нападнік выйшаў на поле на 51-й хвіліне матча з мараканцамі ў рамках 1/4 фіналу чэмпіянату свету-2022. Гэтая гульня стала для Ранальду 196-й у форме нацыянальнай каманды.

Такім чынам, партугалец паўтарыў рэкорд, які належыць Бадэру аль-Мутаву з Кувэйта.

Апошнія навіны