BE RU EN

УСУ зліквідавалі начальніка штаба 7-й вайсковай базы расейцаў

  • 10.12.2022, 19:37

Гаворка ідзе пра палкоўніка РФ Уладзіміра Рагалёва.

У выніку паспяховых баявых дзеянняў байцоў Узброеных сіл Украіны знішчаны яшчэ адзін старшы афіцэр расейскіх акупацыйных войскаў. Пра гэта паведаміў OSINT-эксперт Іраклій Камахідзэ.

Паводле звестак даследніка зліквідаваным расейскім акупантам выявіўся начальнік штаба 7-й вайсковай базы (Гудаута, акупаваная Абхазія) палкоўнік Уладзімір Рагалёў.

Ён удакладніў, што Рагалёў быў знішчаны яшчэ 2 кастрычніка, але пра гэта стала вядома толькі цяпер.

Апошнія навіны