BE RU EN

Відэафакт: На трасе Менск-Берасце занесла фургон

  • 10.12.2022, 18:50

У Беларусі цяпер складаная сітуацыя на дарогах.

Дарогі зараз слізкія і непрадказальныя, надвор'е імкнецца пагоршыць гэтую сітуацыю. Аўтамабілістам лепш прыбраць далей сваю фанабэрыю, машына можа павесці сябе як хочаш.

Навочны прыклад з трасы Менск-Берасце даслаў "Онлайнеру" чытач: у бяскрыўднай сітуацыі фургон пачынае насіць па дарозе і выкідвае ў адхон. Пашанцавала: ён нікога не забраў з сабой.

- Гэта знята а 10:45 недалёка ад з'езду з колавай дарогі каля Малінаўкі, - растлумачыў чытач.

Апошнія навіны