BE RU EN

Украінскія вайскоўцы знішчылі расейскі «Бук»

  • 10.12.2022, 23:10

ЗРК знаходзіўся на адлегласці 60 кіламэтраў.

Украінскія абаронцы знішчылі расейскі зенітны ракетны комплекс «Бук-М3» паблізу паселішча Вясёлага, што ў Полагаўскім раёне Запарожскай вобласці, паведамляе тэлеграм-канал «Стратком ЗСУ».

- З дапамогай аднаго з высокадакладных узораў узбраення, дадзеных нам нашымі партнёрамі, была знішчаная ўстаноўка "Бук-М3" паблізу паселішча Вясёлага. У выніку знішчаная сама ўстаноўка і тры акупанты з разліку комплексу, - сказана ў паведамленні.

Вайскоўцы дадаюць, што адлегласць да цэлі была блізу 60 км.

Апошнія навіны