BE RU EN

У Празе прайшла акцыя салідарнасці з Палінай Шарэндай-Панасюк

  • 10.12.2022, 17:20

У акцыі ўдзельнічалі вядомыя чэшскія праваабаронцы і дзеячы мастацтва.

Напярэдадні Дня правоў чалавека ў Празе прайшла акцыя салідарнасці з палітзняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк. Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

У акцыі ўзялі ўдзел вядомыя чэшскія праваабаронцы і дзеячы мастацтва. Яны патрабуюць неадкладнага вызвалення Паліны і ўсіх палітвязняў у Беларусі.

На здымку ўдзельнікі акцыі актрыса Марта Ісава, палітык Катэржына Жак, драматург Рэнэ Левінскі, журналістка Нора Фрыдрыхава, прадстаўнікі чэшскага аддзялення Міжнароднай Амністыі Лінда Сакачава і Яўгенія Бернштэйн, сацыёлаг Мацьяш Левінскі, праваабаронца Магдалена Паспіхалава, чалец парламента Ева Дзекруа..

Апошнія навіны