BE RU EN

Лукашысты раптоўна «перапісалі» бюджэт на год

  • 10.12.2022, 16:53

Яны пастанавілі ўрэзаць выплаты па дзяржпазыцы.

Нягледзячы на тое, што год амаль скончаны, так званы ўрад пастанавіў пераразмеркаваць грошы з даўно сфармаванага бюджэту, піша тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу».

Абышлося без сюрпрызаў: зрабілі гэта для таго, каб пабольш «накінуць» самым верным служкам і творцам беззаконня ў краіне.

Выдаткі на злачынцаў з МУС павялічылі ўжо другі раз за год (на гэты раз сума перавышае 12,2 млн рублёў), пры гэтым прынятая пастанова скараціць фінансаванне патрэбнасцей МЗС на адкрыццё і абслугоўванне прадстаўніцтваў Беларусі за мяжой (мінус 9 млн).

Акрамя таго, раптоўна ўрэзалі і выплаты па дзяржпазыцы, на 3,5 млн рублёў.

Здаецца, неўзабаве бюджэт будзе складацца выключна з марнаванняў на садыстаў у пагонах.

Апошнія навіны