BE RU EN

Пад Крамянной ліквідавалі экс-дэпутата абласной думы РФ

  • 10.12.2022, 15:29

Акупант адправіўся на вайну «добраахвотнікам» без усякага баявога досведу.

Каля Крамянной Луганскай вобласці быў ліквідаваны 59-гадовы Ігар Кананенка, былы дэпутат абласной думы з Саратава. Ён адправіўся на злачынную вайну супраць Украіны добраахвотнікам, не маючы баявога досведу.

Аб гібелі акупанта напісалі расейскія СМІ, спасылаючыся на сяброў і родных Кананенкі. Характэрна, што ён быў родам з Барыспаля Кіеўскай вобласці, ягоныя бацькі былі вайскоўцамі.

У Барыспалі Ігар Кананенка скончыў школу №8, пасля чаго ягоная сям'я пераехала ў Саратаў, дзе ён скончыў палітэх.

Працаваў у будаўніцтве, быў абраны дэпутатам Саратаўскай абласной думы 5-га склікання, але ў 2013 годзе адмовіўся ад мандата.

Апошнім месцам працы была кампанія «Раснафта», адкуль Кананенка звольніўся вясной 2022 года.

На вайну ён адправіўся ў пачатку кастрычніка, прычым не меў баявога досведу, нават не служыў у войску. Быў ліквідаваны 16 лістапада.

У акупанта засталіся жонка і два сыны.

Апошнія навіны