BE RU EN

Пад Бахмутам ліквідавалі калабаранта, які быў «зоркай» расейскага ТВ

  • 10.12.2022, 13:58

Здраднік «праславіўся» тым, што разбіў на відэа герб Украіны.

На ўсходзе Украіны знішчылі 19-гадовага акупанта Іллю Гаманіна. Калабарант, які нібыта запісаўся добраахвотнікам у шэрагі тэрарыстычнай «ЛНР», раней стаў «зоркай» расейскай прапаганды.

Здраднік быў ліквідаваны ў раёне Бахмута. Пра гэта паведамляе выданне Newsroom.

Пасля акупацыі Купянска ён падтрымліваў захопнікаў і дэманстраваў сваю любоў да краіны-тэрарыста. Пасля вызвалення населенага пункта калабарант уцёк і ўступіў у рады так званага «армейскага корпуса ЛНР».

Расейскія Telegram-каналі пішуць, што Гаманін быў знішчаны 24 лістапада пад Бахмутам.

Адметна, што студэнт медкаледжа ў Купянску «праславіўся» тым, што разбіў малатком герб Украіны на доме культуры ў вёсцы Петрапаўлаўка.

Таксама Гаманін даваў інтэрв'ю крамлёўскім СМІ, дзе расказваў, што падтрымлівае дзеянні краіны-агрэсара. Яму было выстаўленае падазрэнне ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў Украіны і прапагандзе вайны.

Апошнія навіны