BE RU EN

Піянткоўскі: Пуцін вельмі здае, гэта ўпершыню ў яго кар'еры

  • 10.12.2022, 12:54

Стала вядома аб незвычайным інцыдэнце з кіраўніком РФ.

Расейскі апазіцыянер, палітолаг, публіцыст і журналіст Андрэй Піянткоўскі адзначыў, што ў расейскіх мабілізаваных нулявая матывацыя для ўдзелу ў вайне з Украінай.

Што да Пуціна, то ён моцна здае пазіцыі, уважае экспэрт.

«Нядаўна ён п'яненькім з'явіўся на публіцы. Гэта, дарэчы, упершыню ў яго кар'еры - паказвае, пад якім неверагодным стрэсам ён знаходзіцца», - сказаў Піянткоўскі ў эфіры тэлеканалу «FREEДОМ».

Падчас гутаркі вядучы ўдакладніў у суразмоўцы: «Вы сапраўды думаеце, што ён быў нападпітку, калі ён стаяў з келіхам шампанскага і казаў «так, гэта мы»?

«Я яго назіраю ўжо амаль 25 гадоў. Гэта ж абсалютна супярэчыць яго такому светламу вобразу, спартыўнага зуха, дзюдаіста, сабранага чалавека. Ён быў абсалютна п'яны, развязаны. Пры чым памятаеце, у якім становішчы гэта было? Ён з келіхам шампанскага і рукой у кішэні разважаў, як знішчае інфраструктуру Украіны. Думаю, нават тыя героі Расеі, якіх сабралі (такія ж фэйкавыя, як маці), глядзелі на яго, як мінімум, са здзіўленнем», – адказаў Піянткоўскі.

Потым экспэрт падкрэсліў, што Пуцін вельмі моцна здае пазіцыі. З аднаго боку, ён кажа, што вайна будзе доўжыцца гады, а з другога - кожны раз, калі ён недзе з'яўляецца на публіцы, робіць усё магчымае для таго, каб вайна скончылася як мага хутчэй не на карысць Расеі.

Апошнія навіны