BE RU EN

Столтэнберг: NATO можа ўступіць у вайну супраць Расеі

  • 10.12.2022, 12:30

Генеральны сакратар Альянсу назваў умову, пры якой гэта адбудзецца.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заявіў, што баіцца таго, што баявыя дзеянні ва Украіне «выйдуць з-пад кантролю».

Пра гэта паведамляе NRK.

Ён дапусціў, што NATO можа ўступіць у вайну супраць Расеі.

«Баюся, што вайна ва Украіне выйдзе з-пад кантролю і перарасце ў вялікую вайну паміж NATO і Расеяй. Але я ўпэўнены, што мы гэтага пазбегнем», - заявіў Столтэнберг.

Ён адзначыў, што «няма ніякіх сумневаў у тым, што поўнамаштабная вайна магчымая».

Апошнія навіны