BE RU EN

У Расеі загадкавым чынам знік Патрушаў

  • 10.12.2022, 10:22

Кіраўніка Рады бяспекі РФ зрабілі «крайнім» замест Шайгу?

Расейскі палітолаг Абас Галямаў агучыў некалькі здагадак наконт знікнення з поля зроку грамадскасці сакратара Рады бяспекі РФ Мікалая Патрушава.

Публіцыст адзначыў, што кіраўнік Крамля зараз зганяе злосць за многія вайсковыя няўдачы менавіта на Патрушаве, як у пачатку вайны супраць Украіны рабіў «крайнім» Шайгу.

Паліттэхнолаг адзначыў, што Патрушаў не канкурэнт Пуціну, таму той не будзе ад яго пазбаўляцца з гэтай прычыны. Але за любы правал як на фронце, так і ў мабілізацыі, за гэта нясе адказнасць Патрушаў, таму кіраўнік Крамля пытаецца менавіта з яго.

Адна з прычын, па якой мог на час знікнуць Мікалай Патрушаў, на думку палітолага, заключаецца ў наступным: «Можа быць яшчэ адна штука, я яе не выключаю. Па меры паслаблення Пуціна, усё ж тэма пераемніка рэальна ўстае ў парадак дня, і эліта ўсё часцей яе абмяркоўвае. Мне здаецца, што зараз набор пераемнікаў скарачаецца. Такое вось абвастрэнне сітуацыі, і адзін з іх Патрушаў-малодшы. У гэтым сэнсе знікнення Патрушава-старэйшага можа быць такой асцярогаю, таму што, калі зараз трэба будзе выцягваць Патрушава-старэйшага, то ён не павінен выглядаць як цень бацькі».

Апошнія навіны