BE RU EN

Вольга Брыцікава выйшла на волю

  • 1.12.2022, 21:07

Старшыню незалежнага прафзвязу "Нафтана" затрымалі 1 лістапада.

Вольга Брыцікава выйшла на волю. Старшыню незалежнага прафзвязу "Нафтана" затрымалі 1 лістапада. Потым ёй двойчы прызначалі па 15 дзён арышту. Сёння яна выйшла на волю, піша «Вясна».

За кратамі Вольга абвяшчала галадоўку - прычынай стала парушэнне ейных правоў, а таксама адмова супрацоўнікаў ізалятара перадаваць ёй перадачы ад сваякоў.

За няпоўны 2022 год Брыцікава правяла за кратамі 105 дзён - з іх увесну 75 дзён запар.

Апошнія навіны