BE RU EN

Украіна вядзе перамовы пра магчымасці перадачы ракетаў С-300 з іншых краінаў

  • 1.12.2022, 19:12

Пра гэта паведаміў міністр абароны Украіны.

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў заявіў, што Украіна вядзе перамовы пра магчымасці перадачы ёй ракетаў С-300 з краінаў, якія маюць на ўзбраенні адпаведныя сістэмы.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Паводле ягоных словаў, С-300 вельмі ўдала працуюць.

«Рэч у тым, што яны не вырабляліся ва Украіне, гэта значыць, у нас няма вытворчасці ракетаў С-300, таму мы выкарыстоўваем запасы. З усімі міністрамі абароны тых краінаў, у якіх на ўзбраенні таксама ёсць С-300, мы вядзем перамовы пра магчымасць папаўнення гэтага запасу ракетаў з іх складоў і арсеналаў», – сказаў Рэзнікаў на брыфінгу ў Адэсе.

Аляксей Рэзнікаў заяўляў, што Украіне трэба ўзмацніць супрацьпаветраную і супрацьракетную абарону, а таксама павялічыць колькасць артылерыі.

Апошнія навіны