BE RU EN

З'явіліся вынікі экспертызы стану здароўя Саакашвілі

  • 1.12.2022, 18:41

Экс-прэзідэнт Грузіі мае патрэбу ў тэрміновым лекаванні.

Стан здароўя трэцяга прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі пагаршаецца і сітуацыя пагражае самымі цяжкімі наступствамі, калі не будуць ужытыя тэрміновыя захады, заявіў медыцынскі цэнтр "Эмпатыя" паводле вынікаў незалежнай экспертызы, піша сайт "Навіны Грузія".

"На гэты момант у Міхаіла Саакашвілі больш за 20 дыягназаў, з якіх блізу дзесяці з'яўляюцца асноўнымі, што несумяшчальна з пазбаўленнем волі", – гаворыцца ў паведамленні.

Экспертыза праводзілася з 1 чэрвеня да 28 лістапада 2022 года, з удзелам 10 грузінскіх і шасці міжнародных экспертаў, у адпаведнасці з прынцыпамі "Стамбульскага пратакола", міжнароднага і нацыянальнага заканадаўства.

Выснова незалежнай экспертызы ідзе ўразрэз з заявамі ўладаў Грузіі і пенітэнцыярнай службы Мінюста, што стан здароўя Саакашвілі не выклікае асцярог і яму робіцца ўся неабходная медыцынская дапамога.

Апошнія навіны