BE RU EN

Сяргей Дылеўскі: Вернемся ў краіну і скасуем незаконныя прысуды

  • 1.12.2022, 18:27

На лукашысцкі цырк няма сэнсу звяртаць увагу.

Следчы камітэт закончыў папярэдняе расследаванне паводле так званай справы «Кардынацыйнай рады». Справа перададзеная ў Генпракуратуру. У найбліжэйшы час пачнецца завочны суд.

Лідар Беларускага аб'яднання працоўных Сяргей Дылеўскі, якога таксама збіраюцца завочна судзіць паводле гэтай справы, даведаўся пра заканчэнне расследавання ад карэспандэнта Charter97.org:

– Няма сэнсу каментаваць гэты цырк. Гэта, магчыма, спробы запалохвання рэшты актыву ў Беларусі.

Жаданне судзіць людзей завочна, нават у тых умовах, калі мы не можам сябе абараняць – гэта паказнік беззаконня рэжыму. Зразумела, што ўсе суды пройдуць з выгадным для ўлады рэзультатам. Зразумелая рэч, што нам дадуць нейкія касмічныя тэрміны. Магчыма, пазбавяць грамадзянства. Звяртаць увагу на гэта не трэба. Лепш засяродзіцца на тым, каб найбліжэйшым часам вярнуцца ў краіну і скасаваць усе гэтыя незаконныя прысуды.

Апошнія навіны