BE RU EN

Не атэставалі адвакатаў Ціханоўскага, Бяляцкага і Калеснікавай

  • 1.12.2022, 18:11

Уладзімір Пыльчанка і Віктар Мацкевіч сёння былі выкліканыя на нечарговую атэстацыю.

Як паведамляе праект «Права на абарону», «кваліфікацыйная камісія» не атэставала адвакатаў Уладзіміра Пыльчанку і Віктара Мацкевіча, выкліканых на пазачарговую атэстацыю 1 снежня 2022 года.

Адзначым, што Уладзімір Пыльчанка з'яўляецца адвакатам палітычных зняволеных Марыі Калеснікавай, Эдуарда Бабарыкі, Ірыны Слаўнікавай, Кацярыны Бахвалавай, Лявона Халатрана і іншых.

Віктар Мацкевіч з'яўляецца адвакатам палітвязняў Сяргея Ціханоўскага, Ігара Аліневіча, Акіхіра Гаеўскага-Ханада, Яўгена Юшкевіча, Віктара Бабарыкі, Алеся Бяляцкага.

Апошнія навіны