BE RU EN

У Гішпаніі скасавалі плату за праезд на міжгародніх аўтобусах з 2023 года

  • 1.12.2022, 17:22

Галоўная задача новаўвядзення - знізіць выкіды вуглякіслага газу.

У Гішпаніі з наступнага года касуюць плату за праезд на аўтобусах дальняга руху. Бясплатны праезд будзе дзейнічаць для ўсіх пасажыраў са студзеня 2023 года, паведамляе «Европульс».

Галоўная задача такога новаўвядзення - знізіць выкіды вуглякіслага газу, які пагаршае глабальнае пацяпленне. З верасня ў Гішпаніі дзейнічае скідка 50% на ўсе аўтобусы дальняга руху.

Да 2050 году ў Еўропе ўзровень выкідаў парніковых газаў павінен зменшыцца настолькі, каб яны маглі ўсё без астатку паглынацца прыродай (напрыклад, дрэвамі). Такую мэту паставіў Еўразвяз у рамках барацьбы з глабальным пацяпленнем, асноўны ўнёсак у які робяць парніковыя газы.

З той жа мэтай у Гішпаніі стаў бясплатным праезд на прыгарадных цягніках.

Апошнія навіны