BE RU EN

У Беларусь ляціць невядомы расейскі VIP-борт

  • 1.12.2022, 14:00

Таксама ў Мачулішчах прызямліўся самалёт з расейскімі генераламі.

Сёння на беларускім аэрадроме ў Мачулішчах прызямліўся «Ту-154М». Паводле інфармацыі маніторынгавых груп, на якія спасылаецца unian.net, у Беларусь прыляцелі расейскія генералы.

Расейскія і беларускія СМІ не анансавалі прыезду афіцэраў акупацыйных войскаў.

Таксама ў беларускай паветранай прасторы з'явіўся ўрадавы VIP-борт спецыяльнага лётнага атрада «Расея» (RA-09007).

Борт накіроўваецца ў бок Менска, але невядома, хто гэта.

Апошнія навіны