BE RU EN

У Беларусі расейскія вайскоўцы ўцяклі з палігона з аўтаматам Калашнікава

  • 1.12.2022, 12:20

Інцыдэнт адбыўся на палігоне "Абуз-Лясноўскі" пад Баранавічамі.

З палігона пад Баранавічамі ўцяклі некалькі расейскіх салдат. Відавочцы паведамляюць, што яны маюць пры сабе зброю - як мінімум адзін аўтамат Калашнікава, паведамляе Charter97.org са спасылкай на тэлеграм-каналы.

Мясцовыя жыхары бачылі трох-чатырох мужчын, якія ўцякалі з боку палігона.

Пазней стала вядома, што інцыдэнт з салдатамі УС РФ адбыўся на палігоне «Абуз-Лясноўскі» пад Баранавічамі ў сераду ўдзень.

Затым у сацсетках удакладнілі, што вайскоўцаў РФ, якія ўцяклі, было трое, адзін з іх - Максім 1996 ці 1997 года нараджэння.

Саслужыўцы гэтых салдат пацвердзілі, што тры чалавекі самавольна пакінулі палігон а 15:00.

30 лістапада а 17:30 аднаго з вайскоўцаў бачылі пад Баранавічамі за 20 км ад палігона. У самім горадзе раніцай з'явіліся прадстаўнікі "вайсковай камендатуры" з чырвона-зялёнымі нашыўкамі.

Апошнія навіны