BE RU EN

Украінскія дэсантнікі злавілі расейскі танк на «жыўца» і знішчылі ракетай

  • 1.12.2022, 8:31

На дарозе засталіся адны «шкілеты» ад дзвюх адзінак бранятэхнікі войска РФ.

30 лістапада дэсантнікі з Мікалаеўскай 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады наладзілі засаду на варожы танк.

Байцы супрацьтанкавага падраздзялення размясціліся недалёка ад ужо падбітага танка.

Украінскія абаронцы дачакаліся, пакуль расейскія вайскоўцы прыбудуць, каб эвакуаваць пашкоджаную тэхніку, і тады нанеслі ўдар.

Відэа знішчэння танка апублікавалі на старонцы Мікалаеўскай брыгады ў Facebook.

На запісе працягласцю на 34 секунды паказалі момант патрапляння ракеты з ПТРК у расейскі танк, затым ідзе магутны выбух.

У выніку на дарозе засталіся шкілеты дзвюх адзінак бранятэхнікі войска РФ.

Апошнія навіны