BE RU EN

Дэмакраты выбралі новага кіраўніка фракцыі ў Палаце прадстаўнікоў ЗША

  • 30.11.2022, 20:48

Ён заменіць Нэнсі Пэлосі.

Гакім Джэфрыс стане новым старшынём фракцыі дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў ЗША. Ён заменіць на гэтай пасадзе Нэнсі Пэлосі.

Пра гэта паведамляе CNN.

Пастанова аб прызначэнні Джэфрыса на пасаду кіраўніка фракцыі была прынятая сёння, 30 лістапада, раніцай (паводле мясцовага часу) падчас сходаў дэмакратаў. Ён не меў спаборнікаў.

Джэфрыс стане першым цемнаскурым, які ўзначаліць адну з дзвюх асноўных партый ЗША ў адной з дзвюх палат Кангрэса.

Адзначым, што ён пачне выкананне сваіх абавязкаў у студзені 2023 года.

Апошнія навіны