BE RU EN

Францыя і Аўстралія выйшлі ў плэй-оф ЧС-2022

  • 30.11.2022, 20:18

Закончыліся футбольныя матчы 3-га туру групы D.

Туніс у сваёй сустрэчы мінімальна перамог Францыю (1:0), але вылецеў з турніру, бо Аўстралія абгуляла Данію (1:0).

Французы і аўстралійцы набралі па 6 балаў, аднак каманда Дыд’е Дэшама выперадзіла канкурэнта ў розніцы забітых і прапушчаных галоў.

Туніс у выніку фінішаваў трэцім з 4 пунктамі, а Данія - апошняй з адной нічыёй і дзвюма паразамі.

Пераможца квартэта ў 1/8 фіналу згуляе з другім месцам групы С, а каманда з другой пазіцыі - з лідэрам. Пары вызначацца сёння пасля матчаў Польшча - Аргентына і Савудаўская Арабія - Мэксіка.

Апошнія навіны