BE RU EN

Кіраўнік МЗС Украіны анансаваў новую дапамогу ад NATO

  • 30.11.2022, 20:14

Артылерыя і не толькі.

На сустрэчы міністраў замежных спраў NATO ў Бухарэсце хаўруснікі абвясцілі аб новым пакеце дапамогі для Украіны.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на міністра замежных спраў Дмытра Кулебу.

На сустрэчы было абвешчана аб перадачы Украіне 155-мм артылерыі, набояў і панцырных машын, а таксама аб новых укладах краін у нашу энэргетычную бяспеку: трансфарматары, генератары, зброя, зімовая форма.

«Я не магу ўсё гэта абвяшчаць, але сярод гэтых пазіцый ёсць і 155-мм артылерыя, і набоі, і панцырныя машыны - гэта ўжо неўзабаве прыедзе ва Украіну і ўзмоцніць нашы Узброеныя сілы», - сказаў Кулеба.

Кіраўнік МЗС Украіны падкрэсліў, што падзякаваў усім дзяржавам, якія былі аднадушнымі ў тым, што яны будуць з Украінай столькі, колькі гэта будзе неабходна.

"Гэта надзвычай моцны сігнал, даўней мы не мелі такой аднадушнай падтрымкі менавіта ў гэтым пункце... Вайна працягваецца мала, сярэдне, доўга, але яны будуць з намі столькі, колькі гэта неабходна", - адзначыў Кулеба.

Апошнія навіны