BE RU EN

Лаўроў назваў нечаканай для ўсіх смерць Макея

  • 30.11.2022, 18:53

На пахаванне кіраўнік МЗС РФ не паехаў.

Смерць кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея стала для ўсіх нечаканасцю, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.

"Трагічная нагода для наведвання Амбасады Рэспублікі Беларусь – заўчасны, зусім нечаканы для ўсіх скон Уладзіміра Уладзіміравіча Макея, міністра замежных справаў, выдатнага дыпламата, дзяржаўнага дзеяча, сапраўднага патрыёта сваёй Радзімы і вялікага, шчырага сябра нашай краіны", – сказаў Лаўроў.

Як раней паведамляў сайт Charter97.org, на пахаванне Макея кіраўнік МЗС РФ пастанавіў не ехаць. З Масквы на цырымонію развітання з кіраўніком МЗС Беларусі даслалі намесніка міністра замежных справаў РФ Андрэя Рудэнку.

Апошнія навіны