BE RU EN

Маці 13 дзяцей, якая адбывае «хатнюю хімію», адправілі пад арышт

  • 30.11.2022, 18:17

Вікторыю Анохаву-Жураўлёву адправілі ў пружанскае ІЧУ.

Жыхарку Пружанаў, шматдзетную маці Вікторыю Анохаву-Жураўлёву адправілі на 10 сутак пад арышт праз «парушэнне рэжыму» адбыцця пакарання. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна Брэст».

На сваёй старонцы ў Instagram жанчына 30 лістапада выклала ролік у сторыс, дзе паведаміла: «Калі вы гледзіце гэтае відэа, значыць я з'ехала на “суткі” ў пружанскае ІЧУ. Бо прапусціла адзнаку ў панядзелак [28 лістапада], а гэта другое парушэнне адбывання рэжыму».

Тэкставы подпіс удакладняе, што «Віка вернецца праз дзесяць сутак».

Нагадаем, Вікторыю Анохаву-Жураўлёву ў сакавіку асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі» за каментар ва ўжо няісным тэлеграм-чаце. Яе прызналі вінаватай у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку.

Апошнія навіны