BE RU EN

Арэстовіч: Лукашэнку могуць атруціць у Маскве

  • 30.11.2022, 17:22

Дыктатар знаходзіцца ў сталай пагрозе.

Лукашэнка анансаваў новую сустрэчу з Уладзімірам Пуціным у Маскве, куды яго хутчэй за ўсё выклікаў кіраўнік Крамля.

Пра гэта ў эфіры з расейскім праваабаронцам Маркам Фейгіным распавёў дарадца кіраўніка АП Украіны Аляксей Арэстовіч, паведамляе «24 канал».

На думку Арэстовіча, дыктатар знаходзіцца ў сталай пагрозе быць атручаным.

«Ляціш у Маскву і не ведаеш, якой гарбатай цябе напояць ці за якую ручку возьмешся. Такі лёс у людзей, якія «выкручваліся і не выкруціліся». Яму лепш спаслацца на тое, што захварэў на рэўматызм, і сядзець дома», – мяркуе Арэстовіч.

Апошнія навіны