BE RU EN

У пасольстве Украіны ў Мадрыдзе раздаўся выбух

  • 30.11.2022, 17:00

Адзін з супрацоўнікаў атрымаў траўмы.

У пасольстве Украіны ў Мадрыдзе, Гішпанія, у сераду, 30 лістапада, раздаўся выбух. Са звестак гішпанскіх СМІ, выбухоўка была ў канверце, які распакаваў работнік дыппрадстаўніцтва.

«Супрацоўнік пасольства Украіны ў Мадрыдзе атрымаў лёгкія раненні ў выніку выбуху прылады ў дыпламатычнай дэлегацыі і быў эвакуяваны ў сталічны шпіталь», - як паведаміла агенцтва Efe са спасылкай на крыніцы ў паліцыі.

Цяпер паліцыя актывавала антытэрарыстычны пратакол і ачапіла тэрыторыю, дзе размешчанае пасольства. На месца таксама адправіўся спецназ па абясшкоджванні выбухоўкі і іншыя падраздзяленні паліцыі.

На гэты момант ні паходжанне ліста, ні тып рэчыва, які выклікаў узгаранне, не раскрываюцца.

Апошнія навіны