BE RU EN

Расейскія войскі пачалі адыходзіць у Запарожскай вобласці

  • 30.11.2022, 15:49

Апублікаваная мапа ўцёкаў захопнікаў.

Расейскія акупанты перамяшчаюць мясцовую лякарню з часова акупаваных Полагаў Запарожскай вобласці ў Марыупаль - гэта сведчыць аб магчымым вызваленні горада ўжо найбліжэйшым часам.

Пра гэта паведаміў Мелітопальскі мэр Іван Фёдараў у Telegram-канале.

«Акупантам на Запарожскім кірунку становіцца занадта горача. Жыхары паведамляюць, што з мясцовай лякарні вывозяць усё, што ацалела. А паблізу Полагаў чуваць аўтаматныя і кулямётныя чэргі. Слава УСУ! Чакаем дэакупацыю!», - напісаў ён.

Апошнія навіны