BE RU EN

ЗША: Беларускі рэжым нясе поўную адказнасць за здароўе палітвязняў

  • 30.11.2022, 14:15

Вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці.

Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Нэд Прайс адрэагаваў на інфармацыю аб шпіталізацыі палітзняволенай Марыі Калеснікавай.

«Рэжым у Беларусі нясе поўную адказнасць за здароўе і дабрабыт Марыі Калеснікавай і 1440 іншых палітвязняў. Вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці», - паведаміў Нэд Прайс.

Нагадаем, палітзгяволеная Марыя Калеснікава была шпіталізаваная ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні Гомеля. Паводле папярэдняй інфармацыі, у яе праблемы са страўнікам.

Апошнія навіны