BE RU EN

Жыхар Жабінкі «абразіў» Лукашэнку і Эйсмант

  • 30.11.2022, 14:01

Дыктатара і яго прэс-сакратара «прыніжалі» з «неўстаноўленай прылады».

Суд Бярозаўскага раёна вынес прысуд жыхару Жабінкі Аляксею Міхнюку, абвінаваціўшы яго ў «абразе» Лукашэнкі і «прадстаўніка ўлады».

Пра гэта паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Кавалевіч.

Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, Аляксей Міхнюк з неўстаноўленай прылады ў «экстрэмісцкіх» Telegram-чатах неаднаразова размяшчаў паведамленні, якія змяшчаюць выказванні, выяўленыя ў непрыстойнай форме, «якія прыніжаюць гонар і годнасць» Аляксандра Лукашэнкі. Таксама абвінавачаны размяшчаў «абразы» на адрас прэс-сакратаркі адміністрацыі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант.

Суд Бярозаўскага раёна вынес абвінаваўчы прысуд, прысудзіўшы Аляксею Міхнюку пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў.

Апошнія навіны