BE RU EN

Лукашысты ўчынілі «налёт» на інкасатараў у Гомелі

  • 30.11.2022, 12:53

З маршрутаў у адзін дзень «знялі» некалькіх чалавек.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў сёння аб масавых затрыманнях інкасатараў у Гомелі.

Беларускім праваабаронцам стала вядома, што сілавікі 24 лістапада прыходзілі ў нябанкаўскую крэдытна-фінансавую арганізацыю «ІНКАССА.ЭКСПЭРТ».

«Знялі з маршрутаў 5 ці 6 чалавек. І павялі з сабой. Некаторых хлопцаў проста апытвалі. А некаторых адпусцілі, адпісаўшыся пры сілавіках ад «экстрэмісцкіх» каналаў», - распавядаюць крыніцы «Вясны» ў арганізацыі.

Па выніках «налёту» лукашыстаў стала вядома, што на 10 дзён арыштавалі Мікалая Ашарчука, Аляксандра Губарэвіча і Максіма Баравікова.

Апошнія навіны