BE RU EN

Украінскі заяц выцягнуў двух расейскіх салдат пад агонь снайпера

  • 30.11.2022, 12:45

Акупанты ганяліся за жывёлінай, закідваючы яе гранатамі.

У Сеціве распаўсюджваюцца незвычайныя кадры начной працы ўкраінскага снайпера па расейцах.

На дапамогу ўкраінскім вайскоўцам прыйшоў заяц. Тelegram-канал "Украіна 365" публікуе відэа.

На ім два акупанты гоняцца за зайцам, закідваючы яго гранатамі ў надзеі з'есці. Аднак жывёліну ратуе ўкраінскі абаронца, трапнымі стрэламі ліквідаваўшы «паляўнічых».

«Вызвалены ўкраінскі заяц - гэта помста захопнікам за выкрадзенага з Херсона янота, якога вывезлі ў РФ»,

«Ствараецца ўражанне, што вушасты звер працуе ў пары з нашым стралком, выцягваючы супраціўніка»,

«А заяц няпросты, ён 100% лабараторны, з чыпам і дрэсаваны. Гэта партнёр снайпера, паводле новай праграмы NАТО»,

«Падчас палявання на зайца былі ліквідаваныя два алені», - каментуюць відэа карыстальнікі.

Апошнія навіны