BE RU EN

У расейскай Пермі пачаўся буйны пажар на ЦЭЦ

  • 30.11.2022, 12:41

Чорнае воблака дыму відаць ва ўсім горадзе.

Жыхары расейскай Пермі паведамляюць аб надзвычайным здарэнні на мясцовай ЦЭЦ-9 у Індустрыяльным раёне. Паводле паведамленняў відавочцаў, уся тэрыторыя станцыі ахутаная густымі клубамі дыму.

Прычына ўзгарання пакуль невядомая. Відавочцы паведамляюць, што чорнае воблака бачна ва ўсім горадзе. Адкрытае гарэнне не назіраецца.

З шэрагу паведамленняў, гарыць дах на плошчы 1 500 квадратных метраў, існуе пагроза пераходу агню на іншыя будынкі. Ёсць паведамленні аб эвакуацыі блізу 500 супрацоўнікаў. Некаторыя тэлеграм-каналы паведамляюць аб некалькіх пацярпелых.

Падрабязнасці ўдакладняюцца.

Апошнія навіны