BE RU EN

Беларусь стала для расейцаў такім жа папулярным кірункам, як і Турцыя

  • 30.11.2022, 12:22

На дзве краіны прыпадае палова попыту.

Паездкі ў Беларусь і Турцыя набіраюць папулярнасць у расейцаў. Жыхары РФ, у якіх пасля пачатку вайны ва Украіне практычна няма магчымасці наведваць краіны Еўразвязу, пачалі прыязджаць у нашу краіну.

У Беларусі і Турцыі гэтай восенню расейцы часцей за ўсё рэзервавалі гатэлі, прычым сумарна атрымліваецца, што гэта палова попыту.

Калі ў Турцыі расейцы спыняюцца ў сярэднім на чатыры ночы, а плацяць за нумар 85 еўраў, то ў Беларусь у асноўным прыязджаюць на выходныя і жывуць у сярэднім усяго два дні. Сярэдні кошт за ноч у гатэлі - 65 еўраў.

Раней сайт Charter97.org пісаў, што расейцы раскупілі ўсе квіткі на цягнікі з Масквы ў Менск на Новы год.

Апошнія навіны