BE RU EN

УСУ бяруць Крым у аператыўнае акружэнне

  • 30.11.2022, 11:27

«Кола» можа замкнуцца ўжо сёлета.

Ваенны аналітык Аляксей Гецьман мяркуе, што экспэрты амерыканскага Інстытута даследавання вайны ISW яшчэ ні разу не памыліліся ў сваіх прагнозах аб вайне ва Украіне

Аб гэтым ён сказаў у эфіры тэлеканала «Эспрэса».

«Цяпер аналітыкі ISW прагназуюць, што калі змерзне глеба, наступ УСУ працягнецца не толькі на ўсходнім кірунку, не толькі на правым беразе ракі Дняпро, а, хутчэй за ўсё, і на левым беразе. Хутчэй за ўсё, УСУ ў стане дайсці не толькі да Мелітопаля, але і да Марыюпаля», - заўважыў Гецьман.

Ваенны аналітык дадаў, што таксама ідзе шмат размоў вакол Крыма.

«Магчыма, яшчэ ў гэтым годзе УСУ возьмуць тэрыторыю Крыма ў аператыўнае акурэнне. Гэта значыць, мы перакрыем шляхі пастаўкі зброі, гаруча-змазачных матэрыялаў, і тады Крым будзе прасцей вызваляць. Будзем спадзявацца, што прагнозы ISW ажыццявяцца», - падкрэсліў Гецьман.

Апошнія навіны