BE RU EN

Памёр актор Купалаўскага тэатра Фама Варанецкі

  • 30.11.2022, 10:43

Заслужанаму артысту Беларусі было 84 гады.

29 лістапада 2022 года памёр вядомы беларускі актор Фама Варанецкі. Заслужанаму артысту Беларусі было 84 гады.

«Сумная навіна. Пайшоў з жыцця сапраўдны купалавец, наш добры сябар, настаўнік і натхняльнік, актор і мастак Фама Варанецкі. Светлая памяць, спачуванні родным і блізкім», - напісалі Свабодныя Купалаўцы.

Фама Варанецкі нарадзіўся 23 сакавіка 1938 года ў Траскоўшчыне пад Менскам. Заслужаны артыст Беларусі (1990).

Быў акторам Коласаўскага тэатра ў Віцебску, акторам Купалаўскага з 1971 года. З 1990 г. выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў (прафесар).

Спачатку выконваў ролі герояў, потым пераважна характэрныя. Сярод найлепшых роляў у тэатры імя Я. Коласа: Раскольнікаў («Злачынства і пакаранне»), Леанідзік («Мой бедны Марат»), Віктар («Варшаўская мелодыя»); у тэатры імя Я. Купалы: Салянік («Радавыя»), Паніч ("Раскіданае гняздо"), Жабрак («Аўдзеевы пакуты»), Настаўнік («Безыменная зорка»), Клеон («...Забыць Герастрата!»).

Апошнія навіны