BE RU EN

ВВС: На цырымоніі развітання з Макеем не было ягонага сына Віталя

  • 29.11.2022, 21:37

Кіраўніка лукашэнкаўскага МЗС пахавалі сёння.

У Менску адбылося пахаванне кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея, які памёр у выходныя ва ўзросце 64 гадоў.

На афіцыйнай цырымоніі развітання з Уладзімірам Макеем не было ягонага сына Віталя, паведамляе ВВС.

Сын Уладзіміра Макея Віталь да 2020-га прапрацаваў у МЗС тры гады. У жніўні, у разгар пратэстаў, ён звольніўся і знік з публічнай прасторы. У 2021-м ён напісаў допіс у сацсетцы LinkedIn, дзе назваў кіраўніцтва МЗС Беларусі «знарочыста хамаватым начальствам».

Апошнія навіны