BE RU EN

Полк Каліноўскага купіў першыя два аўтамабілі дзякуючы продажу футболак

  • 29.11.2022, 20:57

Беларускія ахвотнікі адкрылі ў Instagram краму з сымболікай палка.

Полк Каліноўскага купіў першыя два аўтамабілі дзякуючы продажу футболак.

«Аўтамабілі ўжо на перадавой лініі дапамагаюць нашым байцам перамагаць ворага, а мы працягваем сваю работу.

Кожная футболка, якую вы купляеце ў краме Палка Каліноўскага ў Instagram, папаўняе грашовы фонд Палка, дзякуючы якому мы купляем неабходныя рэчы», - гаворыцца ў паведамленні палка Каліноўскага.

Дастаўка магчымая як па Украіне, так і ў краіны Еўразвязу. Пра ўсе драбніцы можна даведацца на афіцыйнай a target="_blank" href=https://www.instagram.com/krama.kalinouskaha/?igshid=YmMyMTA2M2Y%3D>старонцы крамы.

Апошнія навіны