BE RU EN

СМІ: З «Данбасгазу» на вайну павезлі блізу 900 працаўнікоў

  • 29.11.2022, 20:40

З іх ужо блізка тры сотні альбо забітыя, альбо лічацца зніклымі без вестак.

У Данецкай вобласці на канцэрне «Данбасгаз», дзе агульная колькасць работнікаў складае блізка што 4 тысячы, мабілізавалі 856 мужчын, паведаміў выданню Astra адзін з супрацоўнікаў прадпрыемства.

Навабранцаў адправілі ў 11-ы асобны гвардыйны мотастралковы полк і 100-ю асобную мотастралковую брыгаду. Паводле звестак Astra, з амаль 900 мабілізаваных блізу тры сотні альбо забітыя, альбо лічацца зніклымі без вестак.

Пры гэтым ніякіх позваў мужчынам не выдавалі - паводле дакументаў яны застаюцца на працоўных месцах, таму іхнія блізкія не могуць нічога даведацца пра іхні лёс.

«Дакументаў родзічы ўвогуле не маюць, ні позвы, нічога. Юрыдычна там нічога не давядзеш. І целы не вяртаюць. Няма цела - няма справы, зачапіцца нават няма за што , сцвярджае крыніца Astra. Паводле ейных слоў, кіраўніцтву прадпрыемства, якому зверху спускаюць наказ "не сунімацца", даводзіцца "затыкаць дзіркі" нізкакваліфікаванымі кадрамі.

Даўней Astra пісала, што на прадпрыемстве «Данецкцепласетка» мабілізавалі 120 мужчын – іхнюю працу даводзіцца выконваць жанчынам, а праз нястачу супрацоўнікаў у месце закрываюцца кацельні.

Апошнія навіны