BE RU EN

Украінскія спецвайскоўцы знішчылі бліндажы акупантаў і склад баявых прыпасаў

  • 29.11.2022, 23:04

Відэафакт.

Украінскія спецвайскоўўцы мінамётным агнём накрылі ўмацаваныя бліндажы акупантаў і зліквідавалі ворага.

Пра гэта паведамляе СБУ.

«Нашы спецыялісты з ЦСА «А» СБУ добра папрацавалі над знішчэннем акупантаў і гэтым разам», - гаворыцца ў паведамленні.

Спецвайскоўцы прыцэльным мінамётным агнём накрылі ўмацаваныя бліндажы расейцаў, будынак з пяхотай і палявы склад баявых прыпасаў.

"Усе варожыя цэлі зліквідаваны!", - дадалі пад канец.

Апошнія навіны