BE RU EN

Амаль 50 цягнікоў БЧ спазніліся праз снегапад і паваленыя дрэвы

  • 29.11.2022, 19:41

Затрымка складала ад 7 хвілінаў да 2 гадзінаў 54 хвілінаў.

Моцныя снегапады і паваленыя дрэвы сталі прычынай затрымкі 49 пасажырскіх цягнікоў 27 і 28 лістапада, паведаміла прэс-служба БЧ.

Цягнікі ехалі з адхіленнем ад графіка на адрэзках Магілёў – Крычаў, Крычаў – Бялынкавічы, Крычаў – Орша. Затрымка складала ад 7 хвілінаў да 2 гадзінаў 54 хвілінаў.

29 лістапада 2022 года таксама назіраюцца нязначныя затрымкі ў графіку руху цягнікоў на гэтых адрэзках (да 10 хвілінаў).

У БЧ вінавацяць ва ўсім стыхію – моцныя снегапады і паваленыя дрэвы абясточылі лініі электразабеспячэння на асобных адрэзках чыгункі. Пацярпелых і пашкоджанняў рухомага саставу не зафіксавана.

«Беларуская чыгунка аператыўна ўжывае неабходныя захады для ўхілення наступстваў непагадзі. У цяперашні час прадаўжаюцца аварыйна-аднаўленчыя працы, у якіх удзельнічае больш за 130 працаўнікоў беларускай магістралі, задзейнічаныя 25 адзінак спецыяльнай тэхнікі», – паведамілі ў БЧ.

Апошнія навіны