BE RU EN

Байцы УСУ разграмілі падраздзяленне расейцаў пад Вуглядарам

  • 29.11.2022, 18:16

Відэафакт.

Байцы 72-й асобнай механізаванай брыгады Узброеных сілаў Украіны імя Чорных Запарожцаў прадаўжаюць наносіць расейскім акупантам вялікія страты пад Вуглядарам (паўднёвы фронт у Данецкай вобласці).

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «DeepState», апублікаваўшы адпаведнае відэа з каментаром: «Што скончыцца раней: боепрыпасы ў 72-й ці асабовы склад у ворага?»

Ролік складаецца з кадраў, знятых аператарамі беспілотных лётных апаратаў, якія карэктуюць агонь украінскай артылерыі і сочаць за агрэсарам.

Апошнія навіны