BE RU EN

Кіраўнік МЗС Польшчы: Без выхаду Украіны на межы 1991 года міру не будзе

  • 29.11.2022, 18:07

Расея не можа дабіцца якіх-небудзь поспехаў на полі бою.

Міністр замежных справаў Польшчы Збігнеў Раў мяркуе, што Украіна мае права вярнуць усе свае тэрыторыі ў межах 1991 года. Пра гэта ён сказаў перад сустрэчай кіраўнікоў МЗС краінаў NATO ў Бухарэсце, цытуе яго TVP.

Паводле ягоных словаў, у Еўропе не будзе міру, калі Украіна не адновіць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць. Ён адзначыў, што ў NATO няма альтэрнатывы, акрамя як супольна падтрымліваць Украіну да канца.

«Калі б гэта не было выканана, значыць, Расея атрымала б найвялікшую палітычную перамогу, а менавіта, здолела б нас падзяліць», – сказаў ён.

Раў перакананы, што Украіна мае поўнае права вярнуць свае тэрыторыі ў межах міжнародна прызнаных межаў.

«NATO паслядоўна праводзіць палітыку стрымлівання і ўмацавання ўсходняга флангу, уключаючы зону краінаў Балтыі, тут на першым месцы знаходзіцца Польшча», – заявіў дыпламат.

Ён падкрэсліў, што Расея не можа дабіцца якіх-небудзь поспехаў на полі бою, таму атакуе энэргетычную інфраструктуру і такім чынам хоча зламаць баявы дух украінцаў.

Апошнія навіны