BE RU EN

Праваабаронцу Насту Лойку зноў арыштавалі на 15 дзён

  • 29.11.2022, 17:01

Трэці раз запар.

Праваабаронца Наста Лойка атрымала чарговы тэрмін адміністратыўнага арышту. Ёй прысудзілі 15 дзён паводле артыкула аб дробным хуліганстве, паведамляе «Медиазона».

Насту Лойку затрымалі 28 кастрычніка і арыштавалі на 15 дзён паводле артыкула аб дробным хуліганстве. Адразу пасля адбыцця арышту яна зноў атрымала 15 дзён паводле таго ж артыкула. На судзе Наста заявіла, што за час адбывання арышту яе два разы адводзілі на размову з супрацоўнікамі ГУБАЗіК, дзе яе адзін раз ударылі электрашокерам. 11 лістапада супрацоўнік ЦІП вывеў яе ва ўнутраны дворык і пакінуў без верхняга адзення на 8 гадзін, праз што Наста захварэла.

Апошнія навіны