BE RU EN

У Беларусі будуць завочна судзіць бізнэсоўцаў, якія з'ехалі з краіны

  • 29.11.2022, 16:19

Аб гэтым заявіў кіраўнік СК Гара.

Новаўвядзенне беларускай прававой сістэмы, завочныя суды для тых, хто з'ехаў за мяжу, чакаюць не толькі палітычных апанентаў дзейнай улады. Яны пагражаюць і фігурантам іншых крымінальных спраў - цяпер эканамічных.

Новую катэгорыю асоб для спецыяльнай справы 29 лістапада старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара абмеркаваў на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Як тлумачаць на сайце СК, «спецыяльная справа - па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь і ўхіляецца ад прыбыцця ў орган, які вядзе крымінальны працэс». Гэта значыць, спецыяльная справа фактычна з'яўляецца першым крокам да нядаўна ўзаконеных у Беларусі завочных судоў над тымі, хто знаходзіцца за мяжой.

Апошнія навіны