BE RU EN

УСУ распляжылі войскі РФ пад Бахмутам

  • 29.11.2022, 15:44

Правал штурму абярнуўся вялізнымі стратамі для падраздзяленняў акупантаў.

Падраздзяленні расейскага войска нясуць найцяжэйшыя страты пад Бахмутам, спрабуючы захапіць горад.

Пры гэтым інтэнсіўнасць баявых дзеянняў на адзначаным адрэзку фронту з'яўляецца максімальнай, а штурмавыя дзеянні акупантаў не спыняюцца ні ўдзень, ні ўначы.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Twitter паведаміў баец 93-й асобнай механізаванай брыгады УСУ «Халодны Яр» з нікам «Твой сябар Стус».

«Баі не цішэюць ні ўдзень, ні ўначы. Расейцаў шмат, сканчацца яны не плануюць. Увесь час падыходзяць новыя групы, таму тэмп і напружанне на адрэзку не спадае ўжо доўгі час. Цікавіць толькі, што яны думаюць, калі ім паказваюць пальцам на пасадку і гавораць яе штурмаваць»? - Адзначыў ён.

Баец апублікаваў відэа, на якім дзясяткі загінулых расейскіх вайскоўцаў валяюцца ў пасадках, праваліўшы штурм.

«Я ніколі не зразумею гэтых манеўраў. Тыпу, у вас гадзіну таму ў пасадку зайшло 12 чалавек, вярнулася 4. Вас увогуле нічога не бянтэжыць? Можа, хоць спытай сваіх сукамернікаў, як яно? Чыста так для сябе перад смерцю», - дадаў баец.

Апошнія навіны