BE RU EN

У Гомелі за ўдзел у пратэстах затрыманы бармэн

  • 29.11.2022, 14:15

Лукашысты заявілі, што ён «распальваў сацыяльную варожасць».

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што мужчына нібыта распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы, у жніўні 2020-га ўдзельнічаў у пратэстах, абражаў прадстаўнікоў улады і распальваў сацыяльную варожасць, піша ПЦ «Вясна».

Паведамляецца, што ў дачыненні да Глеба складзены пратакол паводле ч.2 арт.19.11 КоАП («распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

Са слоў сілавікоў таксама «сабраныя і накіраваныя матэрыялы ва УСК Гомельскай вобласці для распачынання шэрагу крымінальных спраў за ўдзел у масавых беспарадках, распальванне сацыяльнай варожасці і варожасці».

Апошнія навіны