BE RU EN

УСУ збілі два расейскія самалёты

  • 29.11.2022, 12:21

Знішчаны бамбавік і штурмавік.

Учора ўкраінскія вайскоўцы збілі два расейскія самалёты на Лісічанскім і Бахмуцкім кірунках.

Пра гэта ў эфіры тэлемарафону паведаміў прэс-сакратар камандавання Паветраных сіл Украіны Юры Ігнат.

«Маем збітыя Су-24 і Су-25 - бамбавік і штурмавік на ўсходнім кірунку. Тамака ідуць цяжкія баі. Расейская авіяцыя таксама актывізавалася на гэтым кірунку. Але мы яе крыху зменшылі. Гэта Лісічанскі і Бахмуцкі кірункі», - адзначыў ён.

Раней Генштаб паведаміў, што ўчора Сілы абароны Украіны збілі варожыя самалёты Су-25 і Су-24.

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну РФ страціла 280 самалётаў.

Апошнія навіны