BE RU EN

Замбіец, які ваяваў на баку РФ ва Украіне, быў «вагнераўцам»

  • 29.11.2022, 12:07

Інфармацыю пацвердзіў Прыгожын.

Заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын пацвердзіў інфармацыю аб вярбоўцы загінулага ва Украіне грамадзяніна Замбіі Лемехані Натана Н'ірэнды ў шэрагі сваіх байцоў. Пра гэта паведаміла прэс-служба кампаніі «Канкорд».

Прыгожын заявіў, што памятае Н’ірэнду.

Лемехані прыехаў у Расею ў 2019 годзе, бо атрымаў дзяржаўную стыпендыю на навучанне тут. Ён паступіў у Маскоўскі інжынерна-фізічным інстытут (МІФІ).

Н’ірэнда пачаў падзарабляць кур'ерам. У 2020 годзе яго затрымалі, бо ў пасылцы, якую ён дастаўляў, знайшлі наркотыкі. Яго прысудзілі да 9,5 года зняволення.

Апошнія навіны